Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Словы падзякі за добрыя справы Жабароўскаму Ігару Вячаслававічу

Дата: 16 июня 2020 в 14:29, Обновлено 22 июля 2020 в 12:37
326 просмотров

Словы падзякі за добрыя справы

      Калектыў Дзяржаўнай установы адукацыі “Ліплянская сярэдняя школа”  выказвае шчырыя словы  падзякі  Жабароўскаму Ігару Вячаслававічу – кіраўніку вучэбнага цэнтра “Інфаўрок”,  які  не забыў, што ёсць у Беларусі, на родным Палессі, куточак  маленькай Радзімы, і ў бягучым  годзе  аказаў установе адукацыі значную спонсарскую дапамогу. Гэта сапраўдны падарунак для нашай сельскай школы.

     Нельга перадаць, колькі радасці і хвалявання было ў дзяцей, калі ў школу завезлі сучасныя персанальныя кампьютары, тэлевізары, праектар,  швейныя машыны,  інтэрактыўную дошку, жалюзі, прынтар, школьную мэблю.

   Набытыя тэхнічныя сродкі сталі сапраўднай знаходкай для  школы і далі магчымасць на высокім узроўні  ажыццяўляць вучэбны і выхаваўчы працэс. А новая мэбля, жалюзі прыдалі памяшканням сучасны эстэтычны выгляд.

    Шчырыя словы  падзякі адрасуем і матулі Ігара Вячаслававіча, Лось (Танчынскай) Таццяне Іванаўне, выпускніцы Ліплянскай васьмігадовай школы, якая выдатна вучылася і не  забыла сцяжынку да яе і цяпер, шануе бацькоўскую хату, сваю вёску і змагла выхаваць у свайго сына любоў да Радзімы, павагу да землякоў, шчырасць да дзяцей. Ігар Вячаслававіч некалькі  гадоў свайго дзяцінства пражыў у Ліплянах, але  менавіта гэтае месца лічыць сваёй малой радзімай: “Ліпляны - гэта адзінае роднае месца на  зямлі. Ліпляны - гэта для мяне тая адзіная маленькая радзіма, дзе  свет успрымаецца зусім па-іншаму”.

    Мы верым, што добрыя справы не знікнуць, яны заўсёды застануцца ў памяці, знойдуць водгук у сэрцах людзей. Можа не адразу, праз час, але нельга забыць дабро, зробленае дзецям, сваім аднавяскоўцам, сваёй  малой Радзіме.

     Калектыў педагогаў, дзеці, бацькі разам з дырэктарам Калеснік Н. І. шчыра жадаюць здароўя, шчасця і міру Ігару Вячаслававічу Жабароўскаму і ўсім,  хто праявіў ініцыятыву, прымаў удзел у арганізацыі, падрыхтоўцы і забеспячэнні  спонсарскай дапамогі.

                                                   Калектыў Ліплянская сярэдняй школы

                      

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.